Сустрэча з Рафаэлем Галусам. Совет молодых ученых филологического факультета Белорусского государственного университета

Сустрэча з Рафаэлем Галусам

 

Член Савета маладых вучоных філалагічнага факультэта БДУ, адказная за працу са школьнікамі Анжаліка Садоўская разам са сваёй калегай, дацэнтам БДЭУ Ганнай Шафаловіч арганізавала 17 чэрвеня 2009 года сустрэчу выхаванцаў (пераважна гэта дзеці супрацоўнікаў БДУ) і супрацоўнікаў спартыўна-аздараўленчага комплексу БДУ «Брыганціна» з прэзідэнтам і адказным па міжнародных сувязях італьянскага нацыянальнага спартыўнага таварыства «Libertas», членам калегіі НАК Італіі па органах спартыўнай юстыцыі, старшынёй дысцыплінарнай камісіі спартыўнай юстыцыі пры федэрацыі веласпорта Італіі, у мінулым губернатарам правінцыі Кальяры (аўтаномны рэгіён Сардзінія) адвакатам Рафаэлем Галусам.

Адвакат Рафаэле Галус прыняў удзел ва ўрачыстым закрыцці комплексу спартыўных спаборніцтваў сярод дзяцей, якія адпачывалі ў «Брыганціне» ў першую змену і цырымоніі ўзнагароджання прызёраў і ўдзельнікаў «малых алімпійскіх гульняў», што праходзілі пад дэвізам «Алімпійскія надзеі Беларусі». Прэзідэнт італьянскага таварыства з задавальненнем перадаў дзецям прызы і медалі ад «Libertas», а адміністрацыі САК «Брыганціна» быў уручаны адмысловы кубак за прапаганду здаровага ладу жыцця і папулярызацыю спорту сярод моладзі. Дзеці ў сваю чаргу гасцінна сустрэлі высокага госця канцэртам мастацкай самадзейнасці.

У сваёй прамове Рафаэле Галус высока ацаніў працу, скіраваную ў «Брыганціне» на спартыўна-мастацкае, асобаснае развіццё дзяцей і фарміраванне ў іх агульначалавечых духоўных каштоўнасцей. Завяршыў сустрэчу вясёлы карагод, у які маленькія ўдзельнікі мерапрыемства запрасілі ўсіх прысутных. Факт дадзенай сустрэчы знайшоў адлюстраванне ў газеце БДУ «Універсітэт» (29 чэрвеня 2009 года, № 12, с.5), рэспубліканскай газеце «Минский курьер» (30 чэрвеня 2009 года, № 114, с.9), а таксама ў рэгіянальных СМІ на Радзіме адваката.

Анжаліка Садоўская мяркуе, што падобныя акцыі пры ўзаемнай зацікаўленасці могуць стаць традыцыйнымі.
Сустрэча з Рафаэлем Галусам
Сустрэча з Рафаэлем Галусам
Сустрэча з Рафаэлем Галусам
Сустрэча з Рафаэлем Галусам
Сустрэча з Рафаэлем Галусам
Сустрэча з Рафаэлем Галусам
Сустрэча з Рафаэлем Галусам
Сустрэча з Рафаэлем Галусам
Сустрэча з Рафаэлем Галусам
Сустрэча з Рафаэлем Галусам
Сустрэча з Рафаэлем Галусам
Сустрэча з Рафаэлем Галусам
Сустрэча з Рафаэлем Галусам

 

Адрас: вул. Маркса, 31,  г. Мінск, Беларусь, 220030. Тэлефон:  (+375-17) 332-35-82. E-mail:  smu-bgu(а)yandex.ru


Рейтинг сайтов Rating All.BY Каталог TUT.BY

© Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, .
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта гіперспасылка на сайт абавазковая!
Web-master: Кір Тананушка (tananushka(a)mail.ru)

Абноўлена 07.10.2015