Акцыя «У дапамогу вучням-абітурыентам школы-інтэрната № 5». Совет молодых ученых филологического факультета Белорусского государственного университета

Акцыя «У дапамогу вучням-абітурыентам школы-інтэрната № 5»

 

З 15 сакавіка па 15 красавіка на філалагічным факультэце прайшла дабрачынная акцыя Савета маладых вучоных для дзяцей са школы-інтэрната № 5 г. Мінска, што на вуліцы Ангарскай, 38. Студэнты, супрацоўнікі і выкладчыкі, даведаўшыся пра патрэбы выхаванцаў школы, сабралі вучэбныя дапаможнікі па розных прадметах для старшакласнікаў, сшыткі, канцтавары, прадметы першай неабходнасці (сродкі гігіены) і нават адзенне. Сярод падарункаў былі і прыемныя дробязі – рушнікі, дзявочыя торбачкі.

Члены Савета таксама падрыхтавалі прэзентацыю пра філалагічны факультэт, якую прадставілі ўвазе старшакласнікаў падчас наведвання школы-інтэрната 23 красавіка. Інфармацыя датычылася некалькіх аспектаў: у першую чаргу, гісторыі і структуры факультэта, а таксама магчымасцей паступлення для абітурыентаў (па кожным аддзяленні) ды працаўладкавання для выпускнікоў. Маладыя вучоныя распавялі і пра творчае жыццё на факультэце: разнастайныя акцыі, прэзентацыі, конкурсы, візіткі ды вечарыны. Асаблівую цікавасць у старшакласнікаў выклікаў расповяд пра традыцыйны злёт ў Вязынцы, што аб'ядноўвае як айчынных, так і замежных студэнтаў не толькі філфака, але і ўсяго БДУ; а таксама расповяд пра дзейнасць кабінета беларускай культуры, на базе якога адбываюцца майстар-класы і выставы, прысвечаныя традыцыйным рамёствам, калядаванне і гуканне вясны пры ўдзеле студэнцкага гурта «Багач».

У рамках акцыі маладыя вучоныя правялі конкурс сачыненняў і рэфератаў па рускай літаратуры сярод вучняў 8–11 класаў, пераможцы якога былі ўзнагароджаныя ганаровымі дыпломамі за подпісам дэкана філалагічнага факультэта прафесара І. С. Роўды.

Дзякуй усім, хто прыняў удзел у акцыі.
Bene merenti bene profuerit. — Таму, хто сее дабро, адплацяць дабром.

Вольга Пракапчук, Анастасія Клімовіч, Ганна Шваба
Фота Ягора Прыстаўкі

































 

Адрас: вул. Маркса, 31,  г. Мінск, Беларусь, 220030. Тэлефон:  (+375-17) 332-35-82. E-mail:  smu-bgu(а)yandex.ru


Рейтинг сайтов Rating All.BY Каталог TUT.BY

© Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, .
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта гіперспасылка на сайт абавазковая!
Web-master: Кір Тананушка (tananushka(a)mail.ru)

Абноўлена 07.10.2015