Паездка ў Музей-дачу В. Быкава
25 кастрычніка 2014 г. Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта
БДУ арганізуе паездку ў Музей-дачу Васіля Быкава. Адпраўленне ў 10:15 ад
станцыі метро «Пушкінская» ў накірунку д. п. Ждановічы-6. Уваход у музей
і экскурсія бясплатныя. Запрашаюцца ўсе ахвотныя. Папярэдні запіс праз
hm90@tut.by.
Сімпозіум маладых вучоных
26 сакавіка 2014 г. у Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце адбудзецца
сімпозіум «Міждысцыплінарны падыход у сучаснай навуцы». Месца
правядзення – факультэт міжнародных адносін (вул. Ленінградская, 20),
аўд. 520. Пачатак у 14:00. Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя.
Вынікі Рэспубліканскага конкурсу творчых работ школьнікаў «Людзі і словы»
Журы ў складзе членаў Савета маладых вучоных філалагічнага факультэта
БДУ падвяло вынікі Рэспубліканскага конкурсу творчых работ вучняў
устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь «Людзі і словы».
На філалагічны факультэт было даслана прыкладна 600 работ, сапраўды
цікавых, якасных, аргынільных, змястоўных. На жаль, у конкурсе ўсе
ўдзельнікі не могуць стаць пераможцамі. Пасля амаль месяца праверкі і
абмеркавання эсэ і вершаў было нарэшце прынята рашэнне. Вынікі конкурсу
глядзіце тут.
Урачыстае падвядзенне вынікаў конкурсу і ўзнагароджанне пераможцаў і
прызёраў адбудзецца 1 сакавіка 2014 г. у 12:00 на
філалагічным факультэце БДУ (Мінск, вул. Карла Маркса, 31, актавая
зала). Чакаем вучняў, настаўнікаў, родных і сяброў маладых аўтараў –
усіх, хто дапамог атрымаць перамогу!
Просім пераможцаў і прызёраў пацвердзіць удзел у мерапрыемстве па тэл.
+375(29)6842501; +375(44)5161146 альбо па e-mail
filkonkurs@gmail.com.
Аргкамітэт конкурсу
Удзельнікам конкурсу творчых работ школьнікаў «Людзі і словы»
2 лютага 2014 г. скончыўся прыём матэрыялаў для ўдзелу ў Рэспубліканскім
конкурсе творчых работ вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі
Рэспублікі Беларусь «Людзі і словы». На філалагічны факультэт прыйшло
прыкладна 600 работ. Удзельнікамі конкурсу сталі вучні школ, гімназій,
ліцэяў з самых розных куткоў Беларусі: са сталіцы, з усіх абласных і
многіх раённых цэнтраў, з аграгарадкоў і вёсак. Іх падтрымалі настаўнікі
– выкладчыкі моў і літаратур.
3 лютага 2014 г. журы пачало праверку і абмеркаванне работ.
Інфармацыя аб выніках конкурсу будзе размешчана на сайце Савета маладых
вучоных і на
сайце філалагічнага факультэта не пазней за 22 лютага 2014
г.
Выказваем самую шчырую падзяку ўсім удзельнікам за водгук, жывую
цікавасць і творчае супрацоўніцтва з філалагічным факультэтам!
Аргкамітэт конкурсу
Семінар-трэнінг «Методыкі крэатыўнага пісьма на занятках па
замежнай мове ў вышэйшай школе»
18 снежня 2013 г. адбудзецца семінар-трэнінг «Методыкі крэатыўнага пісьма
на занятках па замежнай мове ў вышэйшай школе». Семінар праводзяць
В. А. Лойка і А. В. Тозік. Час правядзення – 15:55, аўдыторыя будзе
аб’яўлена пазней. Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя!
Рэспубліканскі конкурс творчых работ школьнікаў «Людзі і словы»
Аб’яўлены Рэспубліканскі конкурс творчых работ школьнікаў «Людзі і словы».
Умовы ўдзелу і ўсе неабходныя дакументы глядзіце на
сайце філалагічнага факультэта.
Конкурс творчых праектаў «Мова – культура – сучаснасць»
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, філалагічны факультэт, савет маладых
вучоных да Міжнароднага дня роднай мовы (21 лютага) аб’яўляюць конкурс
творчых праектаў «Мова – культура – сучаснасць». Да ўдзелу запрашаюцца
вучні 9–11 класаў школ, гімназій, ліцэяў. Працы прымаюцца з 24 студзеня
па 24 лютага ўключна. Падрабязнасці
тут.
Прэзентацыя альманаха студэнцкага паэтычнага гуртка «Альтанка»
Кафедра гісторыі беларускай літаратуры сардэчна запрашае на прэзентацыю
альманаха студэнцкага паэтычнага гуртка «Альтанка». Літаратурная імпрэза,
прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча, адбудзецца
15 лістапада ў 12:45 (аўд. 304).
Віншуем!
Шчыра
віншуем кандыдата філалагічных навук, дацэнта
А. Л. Садоўскую
з нагоды атрымання прэміі імя У. І. Пічэты ў галіне сацыяльных і
гуманітарных навук у конкурсе маладых вучоных за манаграфію «Фразеалагiзмы
з кампанентам-арнiтонiмам у беларускай мове: этналiнгвiстычны аспект».
Дэканат філалагічнага факультэта БДУ,
Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта БДУ.
Конкурс студэнцкіх работ на тэму «Гісторыя БДУ – гісторыя маёй
сям’і — мая гісторыя»
З нагоды 90-годдзя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта дэканатам
філалагічнага факультэта, саветам маладых вучоных філагагічнага
факультэта аб’яўлены конкурс студэнцкіх работ на тэму «Гісторыя БДУ –
гісторыя маёй сям’і — мая гісторыя». Да ўдзелу запрашаюцца
студэнты-першакурснікі, а таксама ўсе жадаючыя. Аўтараў найлепшых работ
чакаюць грашовыя прэміі і пахвальныя лісты! Конкурсныя работы прымаюцца
да 15
кастрычніка дацэнтам А.
Л.
Садоўскай
(каб.
49, кафедра сучаснай беларускай мовы).
68-я навуковая канферэнцыя студэнтаў i аспірантаў БДУ
27 красавiка 2011 г. на фiлалагічным факультэце БДУ прайшла 68-я
навуковая канферэнцыя студэнтаў i аспірантаў БДУ. Пераможцам неабходна
да 10 мая прадставіць матэрыялы дакладаў Пракапчук В. Г. (ауд. 208) для
публікацыi iх у зборнiку «Мова i лiтаратура». Правiлы афармлення
матэрыялаў глядзі
тут.
Семинар «Устный перевод: проблемы и преподавание»
25.02.2011 член совета молодых ученых филологического факультета БГУ
старший преподаватель кафедры немецкого языкознания Ольга Анатольевна
Лойко провела семинар для членов совета «Устный перевод: проблемы и
преподавание». Подробности
здесь.