Супрунчук Мікіта Віктаравіч
Супрунчук
Мікіта Віктаравіч - кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры
тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства.
Кантакты
ms(а)philology.by
Біяграфія
Супрунчук Мікіта Віктаравіч скончыў Ліцэй БДУ, філалагічны
факультэт БДУ, аспірантуру БДУ. Кандыдацкая дысертацыя –
«Субстантыўнае словазмяненне сербскай мовы: сінтэз словаформ»
(2005; кіраўнік – прафесар Б. Ю. Норман). Працуе дацэнтам
кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства БДУ. Выкладае
сербскую мову (тэарэтычную граматыку і практыку маўлення),
«Уводзіны ў мовазнаўства», «Агульнае мовазнаўства». Распрацаваў
электронныя тэсты ў сістэме «E-University». Сфера навуковых
інтарэсаў: славянскае мовазнаўства, агульная граматыка,
матэматычная лінгвістыка. З’яўляецца намеснікам старшыні савета
маладых вучоных філалагічнага факультэта БДУ, а таксама адным з
заснавальнікаў Мінскага лінгвістычнага гуртка «Тэхніка
лінгвістычнага даследавання» (http://philology.by/club).
Аўтар каля 30 навуковых публікацый, сярод якіх: «О
существительных рluralia tantum в славянских языках» (2000; у
сааўт. з Б. Ю. Норманам), «Да пытання аб перадачы сербскай
анамастыкі па-беларуску» (2002); «Некаторыя асаблівасці
нязменных прыметнікаў у сербскахарвацкай мове» (2004), «Статус і
спалучальнасць марфемы паў- у беларускай мове»(2004),
«Формальные основания рода в русском языке» (2004), «О
взаимодействии грамматических категорий имени существительного в
сербском языке» (2007), «Конкуренция мужского и среднего родов у
заимствований в современном сербском языке» (2007), «Праблемы
нармавання беларускай, латгальскай і сербскай моў» (2009),
«Таксіс у беларускай мове: асноўныя значэнні і сродкі выяўлення»
(2009). |
|