Садоўская Анжаліка Леанідаўна
Садоўская
Анжаліка Леанідаўна – кандыдат філалагічных навук, дацэнт
кафедры сучаснай беларускай мовы.
Кантакты
Sadovskaja741(а)rambler.ru
Біяграфія
Нарадзілася 9 чэрвеня 1976 года ў вёсцы Рухлі Маладзечанскага
раёна Мінскай вобласці. У 1998 годзе закончыла філалагічны
факультэт БДУ па спецыяльнасці «беларуская мова і літаратура»
(дыплом з адзнакай), з 1998 па 1999 год прайшла навучанне ў
магістратуры БДУ па той жа спецыяльнасці, абараніла магістэрскую
работу па тэме «Парэміялогія і нацыянальная моўная карціна
свету», прысуджана акадэмічная ступень магістра гуманітарных
навук. З 1999 па 2002 год прайшла навучанне ў аспірантуры БДУ. У
2002 годзе – стыпендыят Урада Рэспублікі Беларусь. У тым жа 2002
годзе паспяхова абараніла кандыдацкую дысертацыю «Фразеалагізмы
з кампанентам-арнітонімам у беларускай мове: этналінгвістычны
аспект» па спецыяльнасці 10.02.01 – беларуская мова, прысуджана
вучоная ступень кандыдата філалагічных навук. Са студзеня 2003
года і па сённяшні дзень працавала на пасадах выкладчыка,
старшага выкладчыка, дацэнта кафедры сучаснай беларускай мовы
філалагічнага факультэта БДУ.
Колькасць навукова-метадычных публікацый – 50. З iх 2 вучэбныя
дапаможнiкі (у сааўтарстве), 2 вучэбныя праграмы для студэнтаў
(у сааўтарстве), навуковыя артыкулы ў часопiсах, зборнiках
навуковых прац, энцыклапедычным слоўнiку, публiкацыі ў зборніках
матэрыялаў міжнародных канферэнцый.
На філалагічным факультэце БДУ А.Л. Садоўская чытае аўтарскі
курс «Беларуская этналінгвістыка», кіруе спецыяльным семінарам
«Нацыянальна-культурны кампанент беларускай фразеалогіі» (для
студэнтаў-завочнікаў), кіруе гуртком «Роднае слова»
(падрабязней), скіраваным на студэнтаў 1-2 курсаў
філалагічнага факультэта, якiя маюць намер займацца
навукова-даследчай працай у галiне мовазнаўства. Гурток мае на
мэце, па-першае, паглыбiць лiнгвiстычныя веды студэнтаў пра
сучасныя тэндэнцыi ў вывучэннi мовы, па-другое, удасканалiць або
прывiць уменнi i навыкi вядзення навукова-даследчай работы i
напiсання навуковых прац па актуальнай праблематыцы сучаснага
мовазнаўства. У выніку працы гуртка «Роднае слова» за апошнія 5
гадоў А. Л. Садоўскай падрыхтаваны больш за сорак дакладчыкаў з
ліку студэнтаў на студэнцкія і Міжнародныя навуковыя
канферэнцыі. Многія з дакладаў па выніках традыцыйных студэнцкіх
канферэнцый на філалагічным факультэце былі ўзнагароджаны
грашовымі прэміямі і рэкамендаваны да друку. За гэты час
апублікавана больш за 20 студэнцкіх навуковых работ,
падрыхтаваных пад кіраўніцтвам А. Л. Садоўскай (некаторыя з іх –
у сааўтарстве з навуковым кіраўніком). З плённую
навукова-даследчую працу са студэнтамі А. Л. Садоўская была
ўганаравана Падзякі дэкана філалагічнага факультэта як лепшы
навуковы куратар філалагічнага факультэта БДУ 2008-2009
навучальнага года.
Сфера навуковых інтарэсаў
- этналінгвістыка;
- кагнітыўная лінгвістыка;
- лінгвакультуралогія;
- лінгвакраіназнаўства;
- этнафразеалогія і інш.
Асноўныя навуковыя публікацыі
1. Садоўская А.Л. Фразеалагізмы з кампанентам-арнітонімам у
беларускай мове: этналінгвістычны аспект // Аўтарэф. дыс. ...
канд. філал. навук: 10.02.01 / БДУ. Мн., 2002. – 21 с.
2. Садоўская А.Л., Рамза Т.Р. Вобраз савы ў беларускіх
парэміялагічных адзінках // Веснiк Бел. дзярж. ун-та. Сер. 4,
Фiлалогiя, журналiстыка, педагогiка. – 1999. – № 3. – С. 42 –
44.
3. Садоўская А.Л. Сiмволiка вераб’я ў беларускай фразеалогii i
парэмiялогii // Веснiк Бел. дзярж. ун-та. Сер. 4, Фiлалогiя,
журналiстыка, педагогiка. – 2001. – № 1. – С. 68 – 72.
4. Садоўская А.Л. Птушка ў фразеалогii i народнай культуры
беларусаў // Роднае слова. – 2002. – № 12. – С. 70 – 73.
5. Садоўская А.Л. Чалавек у люстэрку фразеалогіі з
кампанентам-арнітонімам // Працы кафедры сучаснай беларускай
мовы (да 80-годдзя БДУ): Зб. навук. прац / Бел. дзярж. ун-т.;
Рэдкал.: А.Я. Мiхневiч (адк. рэд.) i iнш. – Вып. 1. – Мiнск,
2001. – С. 163 – 169.
6. Садоўская А.Л. Этналiнгвiстычны аспект у фразеалогii // Працы
кафедры сучаснай беларускай мовы. Вып. 2. / Пад рэд.
А.Я.Міхневіча. – Мн.: РІВШ, 2003. – 121-128.
7. Садоўская А.Л. Беларуская этналінгвістыка ў кантэксце
славістыкі // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. Вып. 3 /
Пад рэд. А.Я.Міхневіча. – Мн.: РІВШ, 2004. – С. 94 – 102.
8. Садоўская А.Л. Нацыянальна-культурная спецыфiка
фразеалагiзмаў // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. Вып. 4
/ Пад рэд. А.Я. Міхневіча. Мн.: РІВШ, 2004. – С. 90-103.
9. Садоўская А.Л. Беларуская фразеалогія як аб’ект
лінгвакраіназнаўства // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы.
Вып.6 / Пад рэд. А.Я. Міхневіча. – Мн.,2007. – С.108-116.
10. Садоўская А.Л. Паняцце моўнай карціны свету ў сучаснай
лінгвістыцы і яе роля ў плане вывучэння нацыянальна-культурнай
спецыфікі моўных адзінак // Працы кафедры сучаснай беларускай
мовы. Вып.6 / Пад рэд. А.Я. Міхневіча. – Мн.,2007. – С.171-179.
11. Садоўская А.Л. Нацыянальна-культурны кампанент беларускай
фразеалогіі // Роднае слова. – 2008. – № 2. – С. 42 – 46.
12. Садоўская А.Л. Фразеалогiя ў кантэксце культуры: сучасныя
падыходы да вывучэння (этналiнгвicтычны) // Роднае слова. –
2008. – № 4. – С. 35 – 39.
13. Садоўская А.Л.Этналінгвістыка як навука.Задачы і мэты,
аб’ект і прадмет этналінгвістычнага даследавання // Працы
кафедры сучаснай беларускай мовы. Вып.7 / Пад рэд. А.Я.
Міхневіча. – Мн.,2008. – С.148-154.
14. Садоўская А.Л. Лiнгвакультурны падыход да аналiзу
фразеалагiчных рэсурсаў мовы // Роднае слова. – 2008. – № 8.
15. Садоўская А.Л. Фразеалогія ў кантэксце культуры: практычныя
заданні // Роднае слова. – 2008. – № 9.
16. Садоўская А.Л. Паняцце канатацыі ў сучаснай лiнгвiстыцы i
яго роля ў плане вывучэння культурна-нацыянальнай спецыфікі
фразеалагiзмаў // Роднае слова. – 2009. –№ 1. – С.45-49.
17. Садоўская А.Л. Кагнітыўная арыентацыя фразеалагічных
даследаванняў // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. Вып.8 /
Пад рэд. А.Я. Міхневіча. – Мн.,2009. – С. 141-145. |
|