Гурток «Роднае слова»
Кіраўнік - кандыдат
філалагічных навук, дацэнт. Дацэнт кафедры сучаснай беларускай мовы,
член Савета маладых вучоных філалагічнага факультэта А.Л. Садоўская
Гурток «Роднае слова» - гэта прыдатная форма арганізацыі вучэбнай і
навукова-даследчай работы студэнтаў 1-2 курсаў філалагічнага факультэта,
якiя маюць намер займацца навукова-даследчай працай у галiне
мовазнаўства. Курс мае на мэце, па-першае, паглыбiць лiнгвiстычныя веды
студэнтаў пра сучасныя тэндэнцыi ў вывучэннi мовы, па-другое,
удасканалiць або прывiць уменнi i навыкi вядзення навукова-даследчай
работы i напiсання навуковых прац па актуальнай праблематыцы сучаснага
мовазнаўства.
Прапанаваная студэнтам праграма гуртка скіравана на спалучэнне ўласна
лінгвістычных метадаў у даследаванні моўных фактаў з метадамі і
дасягненнямі сумежных з лінгвістыкай навук: этналiнгвiстыкi,
лiнгвакультуралогii, лiнгвакраiназнаўства, арэальнай i кагнiтыўнай
лiнгвiстыкi, этнаграфii, мiфалогii, фальклору i iнш. Такі падыход да
аналізу моўных фактаў падаецца нам актуальным, паколькі праблемы
ўзаемасувязі мовы і культуры, лінгвістыкі і культуралогіі несумненна
застаюцца актуальнымі для гуманітарных дысцыплін. Адной з такіх праблем
і адначасова задач беларускай філалогіі i з’яўляецца даследаванне моўных
адзінак рознага ўзроўню ў кантэксце традыцыйнай духоўнай культуры
беларусаў і выяўленне этнакультурнага кампанента ў іх структуры,
паколькі моўны матэрыял валодае багатым культуразнаўчым патэнцыялам і
з’яўляецца унікальнай крыніцай ведаў пра духоўную культуру народа.
Аналіз устойлівых моўных адзінак у межах сфармуляваных для студэнцкіх
навукова-даследчых прац тэм прапануецца праводзіць на шырокім
фальклорным, этнаграфічным і культурным фоне, з улікам сістэмы эталонаў
і стэрэатыпаў культурна-нацыянальнай самасвядомасці беларускай
лінгвакультурнай супольнасці і яе каштоўнасных арыенціраў, у сувязі з
народнымі абрадамі, звычаямі, павер’ямі і традыцыйнымі ўяўленнямі пра
з’явы навакольнага свету, што цалкам адпавядае сучаснай -
антрапалагічнай - парадыгме даследавання мовы ў яе непарыўнай сувязі з
чалавекам і культурай народа.
Такім чынам, праца ў гуртку «Роднае слова» скіравана не толькі на тое,
каб задаволіць запатрабаванні студэнтаў у лінгвістычных ведах і
забяспечыць засваенне імі пэўных моўных законаў, сфарміраваць у іх
высокую моўную культуру, павагу і цікавасць да роднага слова, духоўнай
спадчыны сваіх продкаў, традыцый айчыннага мовазнаўства, але і атрымаць
рэальны вопыт вядзення навукова-даследчай работы, перадусім праз
выкананне ўласных навукова-даследчых работ і іх апрабацыю праз
выступленні на навуковых канферэнцыях і публікацыю ў навукова-метадычных
выданнях.
Так, напрыклад, у выніку працы гуртка «Роднае слова» за апошнія 5 гадоў
А.Л. Садоўскай падрыхтаваны больш за сорак дакладчыкаў з ліку студэнтаў
на студэнцкія і Міжнародныя навуковыя канферэнцыі. Многія з дакладаў па
выніках традыцыйных студэнцкіх канферэнцый на філалагічным факультэце
былі ўзнагароджаны грашовымі прэміямі і рэкамендаваны да друку. За гэты
час апублікавана больш за 20 студэнцкіх навуковых работ, падрыхтаваных
пад кіраўніцтвам А.Л. Садоўскай (некаторыя з іх - у сааўтарстве з
навуковым кіраўніком). За плённую навукова-даследчую працу са студэнтамі
А.Л. Садоўская была ўганаравана Падзякі дэкана філалагічнага факультэта
як лепшы навуковы куратар філалагічнага факультэта БДУ 2008-2009
навучальнага года.
Шаноўныя студэнты, дарагія першакурснікі!
Калі вы не абыякавыя да роднага слова і духоўнай спадчыны беларусаў,
калі вы верыце ў сябе і хочаце паспрабаваць свае сілы ў навуцы, развіць
свае здольнасці і раскрыць свой творчы патэнцыял праз удзел у
канферэцыях і іншых цікавых мерапрыемствах, далучайцеся!
Усю інфармацыю пра заняткі гуртка «Роднае слова» можна атрымаць на
кафедры сучаснай беларускай мовы нашага факультэта, аўд. 49 |
|