Савет маладых вучоных Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Савет маладых вучоных
філалагічнага факультэта
Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

 

Аб'явы

Прэзентацыя альманаха студэнцкага паэтычнага гуртка «Альтанка»
Кафедра гісторыі беларускай літаратуры сардэчна запрашае на прэзентацыю альманаха студэнцкага паэтычнага гуртка «Альтанка». Літаратурная імпрэза, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча, адбудзецца 15 лістапада ў 12:45 (аўд. 304).

Віншуем!
Садоўская А. Л.Шчыра віншуем кандыдата філалагічных навук, дацэнта А. Л. Садоўскую з нагоды атрымання прэміі імя У. І. Пічэты ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук у конкурсе маладых вучоных за манаграфію «Фразеалагiзмы з кампанентам-арнiтонiмам у беларускай мове: этналiнгвiстычны аспект».

Дэканат філалагічнага факультэта БДУ,
Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта БДУ.


Конкурс студэнцкіх работ на тэму «Гісторыя БДУ – гісторыя маёй сям’і — мая гісторыя»
З нагоды 90-годдзя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта дэканатам філалагічнага факультэта, саветам маладых вучоных філагагічнага факультэта аб’яўлены конкурс студэнцкіх работ на тэму «Гісторыя БДУ – гісторыя маёй сям’і — мая гісторыя». Да ўдзелу запрашаюцца студэнты-першакурснікі, а таксама ўсе жадаючыя. Аўтараў найлепшых работ чакаюць грашовыя прэміі і пахвальныя лісты! Конкурсныя работы прымаюцца да 15 кастрычніка дацэнтам А. Л. Садоўскай (каб. 49, кафедра сучаснай беларускай мовы).

68-я навуковая канферэнцыя студэнтаў i аспірантаў БДУ
27 красавiка 2011 г. на фiлалагічным факультэце БДУ прайшла 68-я навуковая канферэнцыя студэнтаў i аспірантаў БДУ. Пераможцам неабходна да 10 мая прадставіць матэрыялы дакладаў Пракапчук В. Г. (ауд. 208) для публікацыi iх у зборнiку «Мова i лiтаратура». Правiлы афармлення матэрыялаў глядзі тут.

Семинар «Устный перевод: проблемы и преподавание»
25.02.2011 член совета молодых ученых филологического факультета БГУ старший преподаватель кафедры немецкого языкознания Ольга Анатольевна Лойко провела семинар для членов совета «Устный перевод: проблемы и преподавание». Подробности здесь.

 

     
   
         
   

 

Адрас: каб. 208, вул. Маркса, 31, г. Мінск, Беларусь, 220030. Тэлефон: (+375-17) 227-61-40. E-mail: smu-bgu(а)yandex.ru


Рейтинг сайтов Rating All.BY Каталог белорусских сайтов Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY

© Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, .
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта гіперспасылка на сайт абавазковая!
Рэдактар: Вольга Пракапчук (olga_prokopchuk(а)mail.ru). Web-master: Кір Тананушка (irrisorrimus(a)mail.ru)