Конкурсы, стыпендыі, гранты. Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Конкурсы, стипендии, гранты. Совет молодых ученых филологического факультета Белорусского государственного университета

Конкурсы, стыпендыі, гранты

 

Конкурс «Гульня слоў»: вынікі і перспектывы

Адзін з кірункаў работы Савета – узаемадзеянне з установамі сярэдняй адукацыі г. Мінска і, калі ёсць магчымасць, Беларусі ўвогуле. Члены Савета чытаюць адкрытыя навукова-папулярныя лекцыі для вучняў, займаюцца са старшакласнікамі на зборах падчас правядзення рэспубліканскіх прадметных алімпіяд, дапамагаюць рыхтавацца да цэнтралізаванага тэсціравання.

Кожны год Савет арганізуе конкурсы для школьнікаў, мэтамі якіх з’яўляецца папулярызацыя лінгвістыкі і літаратуразнаўства, падтрымка сувязі «школа – ВНУ», а таксама, канечне, заахвочванне выпускнікоў паступаць на філалагічны факультэт БДУ. У гэтым годзе быў праведзены конкурс «Гульня слоў» для навучэнцаў 9–11 класаў мінскіх школ, гімназій і ліцэяў. Конкурс прайшоў з аншлагам. Больш за 270 дзяцей (нават некалькі васьмікласнікаў) прыехалі снежаньскім суботнім ранкам на філалагічны факультэт выконваць прапанаваныя заданні па лінгвістыцы. Арганізатарам і старшынёй аргкамітэта конкурсу выступіла Ала Занкавец – старшы выкладчык кафедры рускай мовы. Для правядзення конкурсу быў мабілізаваны ўвесь склад Савета.

Пераможцамі былі вызначаны наступныя ўдзельнікі:
Сідаровіч Ксенія Юр’еўна (11 клас, гімназія №39);
Мінаева Паліна Андрэеўна (11 клас, сярэдняя школа №175);
Дарагуш Наталля Алегаўна (11 клас, сярэняя школа №175);
Шчурава Аліна Аляксееўна (10 клас, сярэдняя школа №12);
Ястрабава Вераніка Аляксееўна (10 клас, гімназія №13);
Хадасевіч Ганна Сяргееўна (10 клас, Ліцэй БДУ);
Вярхоўская Лізавета Аляксандраўна (9 клас, сярэдняя школа №203);
Гамеза Валерыя Дзмітрыеўна (9 клас, сярэдняя школа №203);
Бараноўская Ірына Андрэеўна (9 клас, сярэдняя школа №175).

Альтэрнатывай традыцыйнай цырымоніі ўрачыстага падвядзення вынікаў конкурсу стала рэалізацыя арыгінальнай задумкі старшыні аргкамітэта: пераможцы сустрэліся з дэканам філалагічнага факультэта прафесарам Іванам Сямёнавічам Роўдам, атрымалі ад яго дыпломы і падарункі, а пасля за сталом з гарбатай і цукеркамі даведаліся ад вядомага вучонага шмат цікавага і карыснага пра месца філолагаў у сучасным грамадстве і перспектывы, якія дае якасная філалагічная адукацыя. Удзельнікі расказалі пра свае планы і перакананні. Прыемна, што некаторыя з іх сёння бачаць сябе менавіта ў філалагічнай галіне працы.

Жадаем, каб усе мары дзяцей і дарослых здзейсніліся!


Фотаздымкі з конкурсу можна паглядзець тут


Лінгвістычны конкурс для школьнікаў

Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта запрашае навучэнцаў 9–11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі г. Мінска прыняць удзел у лінгвістычным конкурсе «Гульня слоў».

Удзельнікі конкурсу змогуць праверыць свае веды па мовах, якія вывучаюць, і эрудыцыю, папрактыкавацца ў рашэнні нестандартных задач, даведацца пра новыя цікавыя факты ў галіне філалогіі.

Конкурс праводзіцца 6 снежня 2014 г. на філалагічным факультэце БДУ (Мінск, вул. Карла Маркса, 31).

Удзел у конкурсе вочны.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна падаць заяўку.
Заяўкі адсылаюцца толькі на электронны адрас аргкамітэта: LingvKon@gmail.com. Адпраўнікі атрымаюць паведамленне пра тое, што заяўка атрымана.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца на працягу двух дзён – 25 і 26 лістапада 2014 г. Запрашэнне да ўдзелу будзе выслана на электронны адрас адпраўніка не пазней за 1 снежня 2014 г.
Заяўкі без усёй неабходнай інфармацыі на дзвюх мовах адхіляюцца.

Запрошаныя ўдзельнікі прыязджаюць на філалагічны факультэт Белзяржуніверсітэта 6 снежня 2014 г. і 150 хвілін (2,5 астранамічныя гадзіны) выконваюць прапанаваныя ім заданні аналітыка-даследчага характару. Пасля здачы ўсіх работ журы пачынае праверку.

Вынікі конкурсу будуць аб’яўлены 9 снежня 2014 г. Уся афіцыйная інфармацыя пра вынікі, уключна з правільнымі адказамі на заданні, будзе размешчана на сайце філалагічнага факультэта БДУ  і на сайце Савета маладых вучоных філалагічнага факультэта.
Звяртаем увагу на тое, што толькі пераможцам будзе выслана персанальная інфармацыя пра вынікі конкурсу на адрасы, указаныя ў заяўцы.

Урачыстае падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў адбудзецца 13 снежня 2014 г. на філалагічным факультэце БДУ.
Конкурсныя работы не вяртаюцца ўдзельнікам.

На ўсе пытанні вам адкажуць па тэлефонах: +375(29)684-25-01 (Занкавец Ала Аляксандраўна), +375(29)720-59-96 (Зуева Вольга Уладзіміраўна).
Дадатковую інфармацыю можна прачытаць у Палажэнні аб конкурсе.

Чакаем вашага ўдзелу!

 


Цырымонія ўрачыстага ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў Рэспубліканскага конкурсу творчых работ школьнікаў «Людзі і словы»

Цырымонія ўрачыстага ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў Рэспубліканскага конкурсу творчых работ школьнікаў «Людзі і словы»1-га сакавіка 2014 г., у першы дзень новага года паводле старажытнага славянскага календара і ў звычайную суботу паводле календара сучаснага на філалагічным факультэце адбылася цырымонія ўрачыстага ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў Рэспубліканскага конкурсу творчых работ школьнікаў «Людзі і словы». Савет маладых вучоных запрасіў у госці маладых паэтаў і эсэістаў, іх педагогаў, бацькоў, сяброў – усіх тых, хто глядзіць на свет вачыма мастака і верыць сваім вачам.

Нагадаем, што ў конкурсе прыняло ўдзел прыкладна 600 работ, якія прадставілі ўсю Беларусь, што было, па-першае, вельмі прыемна (нас усіх шмат, і мы аб’яднаны агульнай зацікаўленасцю), а па-другое, вельмі карысна ў плане геаграфічных ведаў. Асабліва шмат работ прыйшло з Магілёва і Магілёўскай вобласці. Спадзяёмся, праз год-два такі ж паток абітурыентаў хлыне да нас з Магілёва, Бабруйска, Бялынічаў, Асіповічаў!.. Сярод работ пераважалі эсэ – прыдуманыя або сапраўдныя цікавыя дыялогі. Суразмоўцамі аўтараў конкурсных работ сталі Васіль Цяпінскі і Стыў Джобс, маці Тэрэза і Макс Корж, Максім Багдановіч і нават Альбус Дамблдор… Эсэісты шукалі адказы на вечныя і падступныя пытанні: ад чаго і куды бяжыць чалавек? што такое любоў і вера? ці можна быть патрыётам у эміграцыі? Пытанні грандыёзныя, і за кожным з гэтых пытанняў стаіць чыёсьці бачанне адказу – і гэта бачанне вельмі каштоўнае. Эсэ прыйшлі самыя розныя стылістычна: напісаныя і мовай рафінаванага эстэта, і мовай вышкаленага выдатніка, і слэнгам нефармала. Вершы – лірычныя ўражанні, навеяныя творчасцю У. С. Караткевіча – былі самых розных форм і стыляў: паэма, трыялет, свабодны верш, імпрэсія; разнастайныя паводле настрою: грамадзянская, пейзажная, філасофская лірыка. З самай выкшталцонай рыфмай (раніцай – Будрайціса) і без рыфмы зусім; з запамінальнымі вобразамі (В твои сны заходит призрак, зовущийся Маленьким, Но Человеком). Творы, навеяныя «Дзікім паляваннем...», «Чазеніяй», «Каласамі...», «Зямлёй пад белымі крыламі», паэзіяй Караткевіча. На рускай, беларускай, французскай, англійскай, нямецкай мовах...

Пасля вітальнага слова старшыні Савета маладых вучоных-філолагаў Вольгі Зуевай з віншаваннем да маладых пісьменнікаў звярнуўся дэкан філалагічнага факультэта прафесар Іван Сямёнавіч Роўда. Добра вядомы ўсім школьнікам як аўтар шматлікіх падручнікаў па рускай і беларускай мовах, навуковец падтрымаў цікавасць дзяўчат і хлопцаў да мастацтва слова, займальна распавёў, чым займаюцца лінгвісты і літаратуразнаўцы ў XXI ст., чаму філолагі запатрабаваныя ў сучасным грамадстве, а таксама падзяліўся таямніцай, дзе можна атрымаць найлепшую прафесійную філалагічную адукацыю ў Беларусі.

На сустрэчу з пераможцамі і прызёрамі конкурсу прыйшоў вядомы пісьменнік, літаратурны крытык, перакладчык, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат шэрага літаратурных прэмій Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў. Сам выпускнік філалагічнага факультэта БДУ, Міхаіл Паўлавіч натхнёна расказаў маладым гасцям аб працы пісьменніка, аб сіле таленту і фантазіі, прачытаў некалькі ўласных вершаў і падараваў пераможцам паэтычныя зборнікі.

Яшчэ адзін падарунак падрыхтаваў для гасцей студэнт філалагічнага факультэта Уладзіслаў Чыжыкаў – пераможца праекта АНТ «Акадэмія талентаў». Таленавіты музыкант-філолаг выканаў вакальную кампазіцыю ў суправаджэнні гітары. Акампаніятарам была таксама студэнтка філалагічнага факультэта Валерыя Нешытая.

Пасля слоў і мелодый віншавання дэкан факультэта Іван Сямёнавіч Роўда ўручыў пераможцам, прызёрам і іх настаўнікам дыпломы і падарункі.

Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта шчыра дзякуе ўсім удзельнікам конкурсу «Людзі і словы». Велічэзны дзякуй дзяўчатам і хлопцам за іх работы! Дзякуй настаўнікам, якія як мінімум расказалі сваім вучням пра конкурс, а яшчэ дапамагалі, давалі парады і таксама сталі найлепшымі! Дзякуй бацькам, якія заўсёды хвалююцца і радуюцца разам з дзецьмі, падтрымліваюць, вераць у іх і для якіх поспех дзяцей – гэта заўсёды спраўджанае спадзяванне і порцыя шчасця, неабходная ў жыцці!..

З работамі пераможцаў конкурсу можна пазнаёміцца тут.
 


Узнагарода для юных талентаў

КонкурсыУрачыстае падвядзенне вынікаў конкурсу творчых праектаў школьнікаў «Мова — культура — сучаснасць» адбылося 13 сакавіка 2012 г. Мерапрыемства, арганiзаванае Саветам маладых вучоных філалагічнага факультэта, было прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы (21 лютага).

Конкурс праводзіўся па чатырох кірунках: мастацкі твор аб сучаснай моладзі, эсэ «Чаму я выбіраю гэтую мову», пераклад верша і рэклама роднай мовы. Амаль 70 вучняў 9— 11 класаў з 24 школ, гімназій, ліцэяў г. Мінска даслалi свае праекты. У кожным з кірункаў былі прадстаўлены арыгінальныя творы, розныя па стылі, жанру, аўтарскаму светапогляду, але аб'яднаныя высокім мастацкім узроўнем, шчырасцю, любоўю да роднага слова.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў конкурсу звярнуўся намеснік дэкана па вучэбна-метадычнай рабоце М. М. Хмяльніцкі. Гасцямі факультэта сталі не толькі маладыя аўтары, але і іх сябры, бацькі, настаўнікі. Пасля прывітання госці з цікавасцю паглядзелі мультымедыйную прэзентацыю філалагічнага факультэта.

Прызёры і пераможцы конкурсу былі ўзнагароджаны Падзякай дэкана філалагічнага факультэта прафесара I. С. Роўды i прызамi — вядома ж, кнігамі.

Падрабязнасці тут.
 


Программа университетских стипендий для стран Центральной и Восточной Европы

Министерство образования сообщает, что в рамках программы университетских стипендий для стран Центральной и Восточной Европы правительством Швейцарии выделено 30 стипендий на 2011/2012 академический год.

Кандидаты на получение стипендии (дата рождения до 1 января 1976 г.) должны иметь законченное высшее образование, владеть одним из языков обучения в университетах Швейцарии (немецким, французским, итальянским либо, в исключительных случаях, английским). Стипендии выделяются в результате конкурсного отбора.

Все документы необходимо представить до 19 ноября 2010 г. в отделение посольства Швейцарии в Минске.
Дополнительная информация о стипендиях, а также формы документов размещены на сайте министерства www.minedu.unibel.by в разделе «Послевузовское образование». Необходимую консультацию можно получить в отделении посольства Швейцарии в Минске (ул. Красноармейская, 22«а»-20, т. 2271842).
 


Республиканский конкурс научных работ студентов вузов

Объявлен Республиканский конкурс научных работ студентов вузов Республики Беларусь 2010 года.

Сроки проведения конкурса:
с 27 сентября 2010 года по 27 декабря 2010 года − проведение конкурса;
до 5 октября 2010 года - утверждение состава конкурсных комиссий по соответствующим научным секциям и представление копий приказов в секретариат конкурса и Министерство образования;
до 8 октября 2010 года - утверждение состава организационного комитета;
до 29 октября 2010 года - проведение регистрации участников конкурса;
до 5 ноября 2010 года - пересылка работ конкурсным комиссиям (по почтовому штемпелю);
до 8 ноября 2010 года - представление результатов регистрации конкурсным комиссиям;
до 17 декабря 2010 года - представление протоколов конкурсных комиссий в секретариат и Министерство образования;
до 14 января 2011 года - подведение итогов конкурса.

В конкурсе имеют право принимать участие студенты вузов (и магистранты), в том числе иностранные граждане, обучающиеся в вузах Республики Беларусь, а также выпускники (и выпускники магистратуры), закончившие обучение в вузе в год проведения конкурса. Количество авторов работы, поданной на конкурс – не более 2 человек при наличии общих публикаций, количество научных руководителей – не более 2 человек. Объем научной работы (вместе с приложениями, без учета копий материалов, подтверждающих научную и практическую значимость работы): не более 50 страниц – для гуманитарных наук. Научные работы, не прошедшие регистрацию или представленные в научную секцию позже установленного срока регистрации, конкурсными комиссиями не рассматриваются. Один автор может представить несколько работ в одну или разные комиссии конкурса. Подавать одну и ту же научную работу в различные комиссии конкурса запрещается. Автор научной работы, представленной на конкурс, должен иметь научного руководителя из своего вуза или сторонней организации. Работы направляются в комиссии конкурса (в базовые вузы) не лично авторами, а централизованно вузами (с сопроводительным письмом от вуза). Студенты, магистранты, выпускники филологического факультета БГУ, желающие принять участие в конкурсе, должны сдать работы, оформленные в соответствии с правилами проведения конкурса, ответственному за НИРС филологического факультета доценту Ольге Генриховне Прокопчук (ауд. 208, кафедра классической филологии) до 29 октября 2010 года.

Правила проведения конкурса и оформления работ см. на сайте http://www.sws.bsu.by/.
 


Конкурс кандыдацкіх дысертацый

 

Падведзеныя вынікі конкурсу маладых навукоўцаў філалагічнага факультэта БДУ на лепшую кандыдацкую дысертацыю. Пераможцы – дацэнт кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства Мікіта Віктаравіч Супрунчук і дацэнт кафедры класічнай філалогіі Ягор Уладзіміравіч Прыстаўка – атрымалі права публікацыі манаграфій ў выдавецтве БДУ.

М. В. Супрунчук абараніў кандыдацкую дысертацыю «Субстантыўнае словазмяненне ў сербскай мове: сінтэз словаформ» у 2005 г., навуковы кіраўнік – д. філал. н., праф. Б. Ю. Норман.

Я. У. Прыстаўка абараніў кандыдацкую дысертацыю «Рытарычныя катэгорыi лацінскага трактата Мацея Казіміра Сарбеўскага “Аб вастрынi i досцiпе” (1619/1623 гг.) у адносiнах да сучаснай лінгвістыкі i тэорыi камунiкацыi» ў 2009 г., навуковы кіраўнік – д. філал. н., праф. Н. Б. Мячкоўская.

Выказваем шчырую падзяку экспертам за ўважлівае прачытанне конкурсных прац і кампетэнтнае заключэнне, а таксама дэканату філалагічнага факультэта за падтрымку маладых даследчыкаў.


Филологический факультет Белгосуниверситета

 

Адрас: вул. Маркса, 31,  г. Мінск, Беларусь, 220030. Тэлефон:  (+375-17) 332-35-82. E-mail:  smu-bgu(а)yandex.ru


Рейтинг сайтов Rating All.BY Каталог TUT.BY

© Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, .
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта гіперспасылка на сайт абавазковая!
Web-master: Кір Тананушка (tananushka(a)mail.ru)

Абноўлена 07.10.2015