Канферэнцыі, семінары. Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Конференции, семинары. Совет молодых ученых филологического факультета Белорусского государственного университета

Канферэнцыі, семінары, круглыя сталы

 

III Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя маладых навукоўцаў «Мова і літаратура ў XXI стагоддзі: актуальныя аспекты даследавання»

27 сакавіка 2015 г. адбылася III Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя маладых навукоўцаў «Мова і літаратура ў XXI стагоддзі: актуальныя аспекты даследавання», арганізаваная Саветам маладых вучоных філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Чытаць далей.

 


Семінар-практыкум для студэнтаў «Як (не) трэба пісаць курсавую работу»

25 сакавіка 2015 г. адбыўся семінар-практыкум для студэнтаў «Як (не) трэба пісаць курсавую работу». Чытаць далей.

 


Круглы стол «Беларуская мова і грамадства»

20 лютага 2015 г. Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта правёў круглы стол «Беларуская мова і грамадства», прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Арганізатары імкнуліся зрабіць мерапрыемства максімальна нефармальным, нягледзячы на высокіх гасцей, і інфарматыўным, нягледзячы на ўрачыстасць і прымеркаванасць да святочнай даты. Чытаць далей.

 


Круглы стол маладых вучоных

19 сакавіка 2014 г. па ініцыятыве старшыні Савета маладых вучоных БДУ Г. А. Каралёвай на эканамічным факультэце адбыўся круглы стол «Праблемы арганізацыі і аптымізацыі работы калегіяльных грамадскіх органаў». У мерапрыемстве прынялі ўдзел маладыя вучоныя з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Старшыня Савета маладых вучоных філалагічнага факультэта В. У. Зуева выступіла з дакладам, прысвечаным пытанням павышэння эфектыўнасці работы добраахвотных грамадскіх аб’яднанняў, пошуку крыніц іх фінансавання і метадаў заахвочвання моладзі працаваць «за ідэю». Пасля выступлення адбылася дыскусія, ініцыятарам і актыўным удзельнікам якой стаў дацэнт кафедры інавацыйнага менеджмента эканамічнага факультэта А. Л. Сцяфанін. Навуковец на асабістым прыкладзе заклікаў калег да камерцыялізацыі даследчыцкай дзейнасці і выкарыстання ў гэтым працэсе IT-тэхналогій, прапанаваў сумесныя праекты.

З матэрыяламі круглага стала можна пазнаёміцца тут.

Метадычны семінар для маладых выкладачыкаў

11 снежня 2012 г. адбыўся метадычны семінар «Выкарыстанне відэаматэрыялаў пры навучанні замежнай мове». Мерапрыемства арганізавалі ст. выкл. В. А. Лойка (кафедра нямецкага мовазнаўства) і ст. выкл. А. В. Тозік (кафедра англійскага мовазнаўства). Пасля выступлення дакладчыкаў прайшла дыскусія, прысвечаная праблеме аптымізацыі шляхоў прымянення відэаматэрыялаў у навучальным працэсе, і дыдактычная гульня. Усе падрабязнасці глядзіце тут.

Семінар «Выкладанне спецыяльных філалагічных дысцыплін замежным студэнтам»

20 лістапада 2012 г. адбыўся метадычны семінар «Выкладанне спецыяльных філалагічных дысцыплін замежным студэнтам». Удзел у семінары прынялі маладыя супрацоўнікі філалагічнага факультэта, а таксама госці з факультэта міжнародных адносін і Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. На прыкладзе выкладання гістарычнай граматыкі рускай мовы і гісторыі рускай літаратурнай мовы былі абмеркаваны асноўныя праблемы арганізацыі вучэбнай дзейнасці замежнікаў, прапанаваны шляхі аптымізацыі дыдактычнага працэсу. Дыскусія адлюстравала актуальнасць дадзенай тэмы для беларускай вышэйшай школы. З прэзентацыяй, якую падрыхтавала выкладчыца кафедры рускай мовы Вольга Зуева, можна пазнаёміцца тут.

Семінар «Новыя тэхналогіі ў навучанні замежнай мове»

У рамках дзейнасці Савета маладых вучоных 29 лютага 2012 г. на філалагічным факультэце БДУ адбыўся семінар «Новыя тэхналогіі ў навучанні замежнай мове», які правяла старшы выкладчык кафедры англійскага мовазнаўства Аксана Віктараўна Тозік. Матэрыялы да семінара (прэзентацыя PowerPoint) тут.

Семинар «Устный перевод: проблемы и преподавание»

25.02.2011 член совета молодых ученых филологического факультета БГУ старший преподаватель кафедры немецкого языкознания Ольга Анатольевна Лойко провела семинар для членов совета «Устный перевод: проблемы и преподавание». Подобности здесь.

Информационный семинар «Программа академической мобильности ERASMUS-MUNDUS на 2011-2012 учебный год»

С целью информирования о порядке подачи документов для участия в программе академической мобильности ERASMUS-MUNDUS на 2011-2012 учебный год Управление международных связей БГУ проводит информационный семинар, на который приглашаются представители факультетов, ответственные за международную деятельность, члены Совета молодых ученых, студенты, аспиранты, преподаватели БГУ.

Мероприятие состоится 14 октября 2010 г. (четверг) в 15:00 в аудитории 418 физического факультета БГУ (продолжительность: 1-1,5 часа).

На семинаре будут рассмотрены следующие вопросы:
1. Общая информация о программе на 2011-2012 учебный год
2. Типы мобильности и условия участия
3. Заполнение заявки
4. Процедура подготовки документов на английском языке
5. Роль факультетов
6. Опыт прошлых лет (выпускники программы – студенты и преподаватели БГУ)

Контакты: Котько Людмила Анатольевна, заместитель начальника УМС; тел.: 2095446

Отдел международных программ: тел.: 2095447

Дополнительная информация: сайт программы - http://www.relint.deusto.es/ECWLot6/application_online.htm

Рэспубліканская канферэнцыя маладых навукоўцаў «Мова і літаратура ў XXI стагоддзі: актуальныя аспекты даследавання»

Рэспубліканская канферэнцыя маладых навукоўцаў26 сакавіка 2010 г. адбылася Рэспубліканская канферэнцыя маладых навукоўцаў «Мова і літаратура ў XXI стагоддзі: актуальныя аспекты даследавання», арганізаваная Саветам маладых вучоных філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Правядзенне канферэнцыі з’явілася знакам адраджэння традыцыі навуковых сустрэч маладых аматараў філалагічнай думкі – аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў беларускіх ВНУ і НДІ: у 2001 і 2003 гг. на філалагічным факультэце Белдзяржуніверсітэта праводзіліся па ініцыятыве намесніка дэкана па вучэбна-выхаваўчай рабоце кандыдата філалагічных навук дацэнта Сяргея Аляксандравіча Важніка навуковыя канферэнцыі «Маладыя вучоныя ў пошуку», і канферэнцыя 2010 г. стала сваеасаблівым іх пераемнікам.

У канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 120 навукоўцаў з розных гарадоў (Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Магілёў, Мазыр, Мінск, Полацк) і навучальна-даследчыцкіх устаноў нашай краіны (Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, Беларускі дзяржаўны універсітэт, Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя М. Танка, Беларускі дзяржаўны універсітэт фізічнай культуры, Беларускі дзяржаўны тэхналагічны унівесітэт, Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна, Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П.М. Машэрава, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны, Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я. Купалы, Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы НАН Беларусі, Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А.А. Куляшова, Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя І.П. Шамякіна, Полацкі дзяржаўны універсітэт).

Пераважную частку ўдзельнікаў склалі аспіранты і магістранты. Варта адзначыць удзел у канферэнцыі студэнтаў, у тым ліку малодшых курсаў, для якіх падрыхтоўка дакладаў і абмеркаванне іх на пасяджэннях секцый сталі першымі вопытамі навуковай камунікацыі.

На адкрыцці канферэнцыі з вітальным словам выступіў намеснік дэкана па навуковай рабоце кандыдат філалагічных навук дацэнт Павел Іванавіч Навойчык, які павіншаваў удзельнікаў, расказаў пра гісторыю ўтварэння і дзейнасць Савета маладых навукоўцаў філалагічнага факультэта, а таксама акрэсліў накірункі і перспектывы развіцця сучаснай беларускай навукі. На пленарным пасяджэнні з дакладамі выступілі: доктар філалагічных навук прафесар Ірына Валер’еўна Казакова – «Беларуская культура на сучасным этапе»; кандыдат філалагічных навук дацэнт Сяргей Аляксандравіч Важнік – «Базавыя мадэлі ветлівых зваротаў у эпісталаграфіі канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя»; кандыдат філалагічных навук дацэнт Ульяна Юр’еўна Верына  – «Паэтычнае пакаленне «Дэбюта»: феномен адзінкава-множнага»; кандыдат філалагічных навук дацэнт Мікіта Віктаравіч Супрунчук – «Эўрыстычная ідэнтыфікацыя рода назоўнікаў у рускай мове». Усе даклады выклікалі жывую цікавасць удзельнікаў канферэнцыі.

У межах канферэнцыі працавалі восем секцый: «Актуальныя аспекты граматыкі», «Актуальныя аспекты лексікалогіі», «Гісторыя моў і мовазнаўства», «Мова і соцыум», «Моўная карціна свету», «Гісторыя літаратуры», «Літаратура другой паловы ХХ – ХХІ стагоддзя», «Тэорыя літаратуры. Тэксталогія. Фалькларыстыка». Тэматыка лінгвістычных дакладаў адлюстравала цікавасць маладых аўтараў як да сацыяльнага, псіхалагічнага, культуралагічнага даследавання моўнай дзейнасці ў шырокім ахопу «прасторы і часу», так і да вывучэння шэрагу тэарэтычных пытанняў мовазнаўства. Літаратуразнаўцы, як сведчыць праблематыка дакладаў, актыўна звяртаюцца да распрацоўкі праблем паэтыкі мастацкага твора, прапаноўваюць сучасныя інтэрпрэтацыі класічных твораў, спрабуюць асэнсаваць сусветны літаратурны працэс пачатку XXI стагоддзя. Прыемна, што даклады, прысвечаныя вывучэнню нашай роднай літаратуры, склалі амаль палову з усіх заяўленых літаратуразнаўчых работ.

Старшыні секцый адзначылі праблемны характар дакладаў, добрае валоданне аўтарамі метадамі сучасных філалагічных даследаванняў, высокі ўзровень дыскусій.

Рэспубліканская канферэнцыя маладых навукоўцаў «Мова і літаратура ў XXI стагоддзі: актуальныя аспекты даследавання» выявіла багаты патэнцыял беларускай навукі. Канферэнцыя, безумоўна, пасадзейнічала інтэграцыі даследчыцкага асяроддзя Беларусі і заахвочванню маладых філолагаў да прафесійнай навуковай дзейнасці.

Па выніках канферэнцыі падрыхтаваны зборнік навуковых артыкулаў.

Фота можна паглядзець тут.

Филологический факультет Белгосуниверситета

 

Адрас: вул. Маркса, 31,  г. Мінск, Беларусь, 220030. Тэлефон:  (+375-17) 332-35-82. E-mail:  smu-bgu(а)yandex.ru


Рейтинг сайтов Rating All.BY Каталог TUT.BY

© Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, .
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта гіперспасылка на сайт абавазковая!
Web-master: Кір Тананушка (tananushka(a)mail.ru)

Абноўлена 07.10.2015