Навіны. Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Новости. Совет молодых ученых филологического факультета Белорусского государственного университета

Навіны
Савета маладых вучоных
філалагічнага факультэта Белдзяржунівесітэта

 

27.03.15. Адбылася III Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя маладых навукоўцаў «Мова і літаратура ў XXI стагоддзі: актуальныя аспекты даследавання». Чытаць далей.

25.03.15. Адбыўся семінар-практыкум для студэнтаў «Як (не) трэба пісаць курсавую работу». Чытаць далей.

20.02.15. Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта правёў круглы стол «Беларуская мова і грамадства», прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Чытаць далей.

20.12.14. Падведедзеныя вынікі конкурсу «Гульня слоў». Чытаць далей.

19.03.14. Па ініцыятыве старшыні Савета маладых вучоных БДУ Г. А. Каралёвай на эканамічным факультэце адбыўся круглы стол «Праблемы арганізацыі і аптымізацыі работы калегіяльных грамадскіх органаў». Чытаць далей.

02.03.14. 1-га сакавіка, у першы дзень новага года паводле старажытнага славянскага календара і ў звычайную суботу паводле календара сучаснага на філалагічным факультэце адбылася цырымонія ўрачыстага ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў Рэспубліканскага конкурсу творчых работ школьнікаў «Людзі і словы». Чытаць далей.

22.11.13. Адбылася адкрытая лекцыя В. У. Зуевай «Вялікая і малая навука, або Што ў нас яшчэ не адкрыта». Падрабязнасці глядзіце тут.

30.10.13. Адбылася адкрытая лекцыя Н. С. Касюк «Беларусь вачыма замежнікаў». Дзякуем усім, хто наведаў лекцыю і прыняў удзел у дыскусіі!

01.09.13. Выйшаў з друку зборнік матэрыялаў II Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі маладых навукоўцаў «Мова і літаратура ў XXI стагоддзі: актуальныя аспекты даследавання». Запрашеаем усіх аўтараў забраць свае асобнікі!

26.06.13. Адбыўся метадычны семінар В. А. Лойкі «Праблемы дыдактызацыі вучэбных тэкстаў». Дзякуем усім, хто наведаў семінар і прыняў удзел у дыскусіі! Падрабязнасці глядзіце тут.

06.04.13. У актавай зале філалагічнага факультэта адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў Рэспубліканскага конкурсу творчых праектаў школьнікаў «Мова – культура – сучаснасць». Шчыра віншуем пераможцаў, зычым поспехаў усім удзельнікам!

19.02.13. Адбыўся майстар-клас Н. С. Касюк «Выкарыстанне інтэрактыўнай дошкі ў навучальным працэсе ў ВНУ».

11.12.12. Адбыўся метадычны семінар «Выкарыстанне відэаматэрыялаў пры навучанні замежнай мове». Мерапрыемства арганізавалі ст. выкл. В. А. Лойка (кафедра нямецкага мовазнаўства) і ст. выкл. А. В. Тозік (кафедра англійскага мовазнаўства). Пасля выступлення дакладчыкаў прайшла дыскусія, прысвечаная праблеме аптымізацыі шляхоў прымянення відэаматэрыялаў у навучальным працэсе, і дыдактычная гульня. Усе падрабязнасці глядзіце тут.

20.11.12. Адбыўся метадычны семінар «Выкладанне спецыяльных філалагічных дысцыплін замежным студэнтам». Удзел у семінары прынялі маладыя супрацоўнікі філалагічнага факультэта, а таксама госці з факультэта міжнародных адносін і Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. На прыкладзе выкладання гістарычнай граматыкі рускай мовы і гісторыі рускай літаратурнай мовы былі абмеркаваны асноўныя праблемы арганізацыі вучэбнай дзейнасці замежнікаў, прапанаваны шляхі аптымізацыі дыдактычнага працэсу. Дыскусія адлюстравала актуальнасць дадзенай тэмы для беларускай вышэйшай школы. З прэзентацыяй, якую падрыхтавала выкладчыца кафедры рускай мовы Вольга Зуева, можна пазнаёміцца тут.

09.06.12. Выкладзены прэпрынт сборніка навуковых прац «Мова і літаратура - 2012».

13.03.12. На філалагічным факультэце адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў конкурсу творчых праектаў школьнікаў «Мова — культура — сучаснасць». Падрабязней.

29.02.12. У рамках дзейнасці Савета маладых вучоных 29 лютага 2012 г. на філалагічным факультэце БДУ адбыўся семінар «Новыя тэхналогіі ў навучанні замежнай мове», які правяла старшы выкладчык кафедры англійскага мовазнаўства Аксана Віктараўна Тозік. Матэрыялы да семінара (прэзентацыя PowerPoint) тут.

02.11.11. Дэканат філалагічнага факультэта БДУ, Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта БДУ шчыра віншуюць кандыдата філалагічных навук, дацэнта А. Л. Садоўскую з нагоды атрымання прэміі імя У. І. Пічэты ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук у конкурсе маладых вучоных за манаграфію «Фразеалагiзмы з кампанентам-арнiтонiмам у беларускай мове: этналiнгвiстычны аспект».

15.10.10. Члены Савета маладых вучоных, а таксама студэнты філалагічнага факультэта прынялі ўдзел у псіхалагічным трэнінгу «Самапрэзентацыя маладога вучонага». Падрабязней

23.04.10. Члены Савета наведалі школу-інтэрнат № 5 г. Мінска. Падрабязней

26.03.10. Адбылася Рэспубліканская канферэнцыя маладых навукоўцаў «Мова і літаратура ў XXI стагоддзі: актуальныя аспекты даследавання». Падрабязней

9.03.10. На філалагічным факультэце адбыўся майстар-клас Алеся Бразгунова (Падрабязней), а ў раздзеле Публікацыі з'явіліся кнігі «Беларускія Александрыя, Троя, Трышчан...» і «Беларускі Трышчан».

24.02.10. На філалагічным факультэце адбылася традыцыйная інтэлектуальна-забаўляльная гульня «Філалогія і я». Падрабязней

18.11.09. На сайте nirs.bsu.by появился электронный вариант печатного сборника 66-й конференции студентов и аспирантов БГУ (см закладку «Сборники конференций» > 66-я конференция > Том 2). Скоро выйдет и сам печатный сборник, каждый научный руководитель получит на кафедре причитающийся автору публикации экземпляр и передаст своему студенту.

17.11.09. Советом молодых ученых БГУ объявлен сбор материалов для публикации дополнительного выпуска «Вестника БГУ». Молодые ученые филологического факультета могут сдавать свои статьи до 15 декабря 2009 г. О. Г. Прокопчук.

21.10.09. Состоялось заседание Совета, на котором принято решение о проведении конференции молодых ученых филологического факультета в марте 2010 г.

27.09.09. Состоялось заседание Совета, на котором принят план работы Совета молодых ученых филологического факультета БГУ на 2009-2010 учебный год.

28.05.09. Создан Совет молодых ученых филологического факультета, утверждены Положение о Совете, состав Совета, избраны председатель, заместитель, ответственные за различные направления деятельности.

Филологический факультет Белгосуниверситета

 

Адрас: вул. Маркса, 31,  г. Мінск, Беларусь, 220030. Тэлефон:  (+375-17) 332-35-82. E-mail:  smu-bgu(а)yandex.ru


Рейтинг сайтов Rating All.BY Каталог TUT.BY

© Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, .
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта гіперспасылка на сайт абавазковая!
Web-master: Кір Тананушка (tananushka(a)mail.ru)

Абноўлена 07.10.2015