Пра Савет. Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. О Совете. Совет молодых ученых филологического факультета Белорусского государственного университета

Савет маладых вучоных
філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта

 

Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта быў створаны і пачаў сваю працу ў маі 2009 года. У яго склад увайшлі каля 20 чалавек – маладых навукоўцаў з усіх кафедраў нашага факультэта.

Гэты калегіяльны дарадчы грамадскі орган закліканы спрыяць прафесійнаму росту маладых навукоўцаў, іх актыўнаму ўдзелу ў навуковых даследаваннях, праграмах і фондах. Акрамя таго, Савет дапаможа ў арганізацыі сумесных навукова-даследчых праектаў, удзелу ў канферэнцыях, семінарах, арганізацыі конкурсаў, выданні навуковых і навукова-папулярных прац. Сярод кірункаў дзейнасці структуры – дапамога ў рашэнні пытанняў, якія тычацца сацыяльнай абароненасці моладзі факультэта, прадстаўленне інтарэсаў маладых навукоўцаў перад Вучоным саветам факультэта і ў іншых грамадскіх арганізацыях.

У планах Савета – правядзенне розных майстар-класаў па мовазнаўству і літаратуразнаўству, семінары для студэнтаў і аспірантаў па розных пытаннях, дапамога абітурыентам і школьнікам па шырокім спектры філалагічных пытанняў, арганізацыя канферэнцый маладых навукоўцаў факультэта ды іншае.

 

   

Филологический факультет Белгосуниверситета

 

Адрас: вул. Маркса, 31,  г. Мінск, Беларусь, 220030. Тэлефон:  (+375-17) 332-35-82. E-mail:  smu-bgu(а)yandex.ru


Рейтинг сайтов Rating All.BY Каталог TUT.BY

© Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, .
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта гіперспасылка на сайт абавазковая!
Web-master: Кір Тананушка (tananushka(a)mail.ru)

Абноўлена 07.10.2015