Супрунчук Мікіта Віктаравіч. Совет молодых ученых филологического факультета Белорусского государственного университета

Супрунчук Мікіта Віктаравіч

 

Супрунчук М.В.Супрунчук Мікіта Віктаравіч - кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства.

Кантакты

ms(а)philology.by

Біяграфія

Супрунчук Мікіта Віктаравіч скончыў Ліцэй БДУ, філалагічны факультэт БДУ, аспірантуру БДУ. Кандыдацкая дысертацыя – «Субстантыўнае словазмяненне сербскай мовы: сінтэз словаформ» (2005; кіраўнік – прафесар Б. Ю. Норман). Працуе дацэнтам кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства БДУ. Выкладае сербскую мову (тэарэтычную граматыку і практыку маўлення), «Уводзіны ў мовазнаўства», «Агульнае мовазнаўства». Распрацаваў электронныя тэсты ў сістэме «E-University». Сфера навуковых інтарэсаў: славянскае мовазнаўства, агульная граматыка, матэматычная лінгвістыка. З’яўляецца намеснікам старшыні савета маладых вучоных філалагічнага факультэта БДУ, а таксама адным з заснавальнікаў Мінскага лінгвістычнага гуртка «Тэхніка лінгвістычнага даследавання» (http://philology.by/club).

Аўтар каля 30 навуковых публікацый, сярод якіх: «О существительных рluralia tantum в славянских языках» (2000; у сааўт. з Б. Ю. Норманам), «Да пытання аб перадачы сербскай анамастыкі па-беларуску» (2002); «Некаторыя асаблівасці нязменных прыметнікаў у сербскахарвацкай мове» (2004), «Статус і спалучальнасць марфемы паў- у беларускай мове»(2004), «Формальные основания рода в русском языке» (2004), «О взаимодействии грамматических категорий имени существительного в сербском языке» (2007), «Конкуренция мужского и среднего родов у заимствований в современном сербском языке» (2007), «Праблемы нармавання беларускай, латгальскай і сербскай моў» (2009), «Таксіс у беларускай мове: асноўныя значэнні і сродкі выяўлення» (2009).

 

Адрас: вул. Маркса, 31,  г. Мінск, Беларусь, 220030. Тэлефон:  (+375-17) 332-35-82. E-mail:  smu-bgu(а)yandex.ru


Рейтинг сайтов Rating All.BY Каталог TUT.BY

© Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, .
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта гіперспасылка на сайт абавазковая!
Web-master: Кір Тананушка (tananushka(a)mail.ru)

Абноўлена 07.10.2015