Конкурс «„Гульня слоў“: вынікі і перспектывы». Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Конкурс «Гульня слоў»: вынікі і перспектывы

 

Конкурс «Гульня слоў»: вынікі і перспектывы

Адзін з кірункаў работы Савета – узаемадзеянне з установамі сярэдняй адукацыі г. Мінска і, калі ёсць магчымасць, Беларусі ўвогуле. Члены Савета чытаюць адкрытыя навукова-папулярныя лекцыі для вучняў, займаюцца са старшакласнікамі на зборах падчас правядзення рэспубліканскіх прадметных алімпіяд, дапамагаюць рыхтавацца да цэнтралізаванага тэсціравання.

Кожны год Савет арганізуе конкурсы для школьнікаў, мэтамі якіх з’яўляецца папулярызацыя лінгвістыкі і літаратуразнаўства, падтрымка сувязі «школа – ВНУ», а таксама, канечне, заахвочванне выпускнікоў паступаць на філалагічны факультэт БДУ. У гэтым годзе быў праведзены конкурс «Гульня слоў» для навучэнцаў 9–11 класаў мінскіх школ, гімназій і ліцэяў. Конкурс прайшоў з аншлагам. Больш за 270 дзяцей (нават некалькі васьмікласнікаў) прыехалі снежаньскім суботнім ранкам на філалагічны факультэт выконваць прапанаваныя заданні па лінгвістыцы. Арганізатарам і старшынёй аргкамітэта конкурсу выступіла Ала Занкавец – старшы выкладчык кафедры рускай мовы. Для правядзення конкурсу быў мабілізаваны ўвесь склад Савета.

Пераможцамі былі вызначаны наступныя ўдзельнікі:
Сідаровіч Ксенія Юр’еўна (11 клас, гімназія №39);
Мінаева Паліна Андрэеўна (11 клас, сярэдняя школа №175);
Дарагуш Наталля Алегаўна (11 клас, сярэняя школа №175);
Шчурава Аліна Аляксееўна (10 клас, сярэдняя школа №12);
Ястрабава Вераніка Аляксееўна (10 клас, гімназія №13);
Хадасевіч Ганна Сяргееўна (10 клас, Ліцэй БДУ);
Вярхоўская Лізавета Аляксандраўна (9 клас, сярэдняя школа №203);
Гамеза Валерыя Дзмітрыеўна (9 клас, сярэдняя школа №203);
Бараноўская Ірына Андрэеўна (9 клас, сярэдняя школа №175).

Альтэрнатывай традыцыйнай цырымоніі ўрачыстага падвядзення вынікаў конкурсу стала рэалізацыя арыгінальнай задумкі старшыні аргкамітэта: пераможцы сустрэліся з дэканам філалагічнага факультэта прафесарам Іванам Сямёнавічам Роўдам, атрымалі ад яго дыпломы і падарункі, а пасля за сталом з гарбатай і цукеркамі даведаліся ад вядомага вучонага шмат цікавага і карыснага пра месца філолагаў у сучасным грамадстве і перспектывы, якія дае якасная філалагічная адукацыя. Удзельнікі расказалі пра свае планы і перакананні. Прыемна, што некаторыя з іх сёння бачаць сябе менавіта ў філалагічнай галіне працы.

Жадаем, каб усе мары дзяцей і дарослых здзейсніліся!

 

 

 

Адрас: вул. Маркса, 31,  г. Мінск, Беларусь, 220030. Тэлефон:  (+375-17) 332-35-82. E-mail:  smu-bgu(а)yandex.ru


Рейтинг сайтов Rating All.BY Каталог TUT.BY

© Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, .
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта гіперспасылка на сайт абавазковая!
Web-master: Кір Тананушка (tananushka(a)mail.ru)

Абноўлена 07.10.2015