Філалогія і Я. Совет молодых ученых филологического факультета Белорусского государственного университета

Філалогія і Я

 

З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, заснаванага рашэннем ЮНЕСКА ў 1999 г., кафедрай сучаснай беларускай мовы ў лютым месяцы быў арганізаваны на факультэце шэраг мерапрыемстваў. Несумненна, сярод самых цікавых і чаканых – традыцыйная інтэлектуальна-забаўляльная гульня «Філалогія і я», у якой узялі чынны ўдзел студэнты-першакурснікі спецыяльнасцяў беларуская і славянская філалогія. Чатыры каманды змагаліся ў конкурсах на веды і здольнасць да крэатыўнага мыслення за галоўны прыз – падарожжа па Беларусі.

У першым блоку спаборніцтваў групы дэманстравалі веданне тонкасцяў гукавога ладу беларускай мовы і ўстойлівых выразаў (прыказак, прымавак, фразеалагізмаў). Далей жа студэнты сыпалі дасціпнымі жартамі падчас вітальнага конкурсу ў стылі КВЗ, прадстаўлялі ўласнаруч напісаныя міні-паэмы «Пра гукі мовы беларускай», а таксама выконвалі песні на філалагічную тэматыку. Журы, якое складалася выключна з навучэнцаў старэйшых курсаў філфака БДУ, вырашыла аддаць перамогу адразу дзвюм камандам: першую прыступкук падзялілі 2-ая беларуская і славянская групы.

Гульня «Філалогія і я» стварыла пазітыўны настрой і пакінула самыя прыемныя эмоцыі. Студэнты, якія прымалі ўдзел у гульні, – на дзіва крэатыўныя, творчыя і таленавітыя. Гэтага патрабавалі абсалютна розныя конкурсы гульні – ад банальнага ўзнаўлення ведаў па фанетыцы і фразеалогіі да праяўлення творчага мыслення і артыстычнасці. Студэнты прадэманстравалі і першае, і другое на вельмі высокім узроўні, таму журы давялося нялёгка пры выбары найлепшай каманды. Але такія «цяжкасці» асабліва прыемныя, бо яны яшчэ раз пацвярджаюць, што «калі будучае мовы ў руках такой творчай моладзі, то ёй нічога не пагражае», – падсумаваў адзін з сябраў журы, студэнт трэцяга курса філалагічнага факультэта БДУ Сяргей Самахвал.

Студэнт 1 курса Раман Латушка


Філалогія і Я

Філалогія і Я

Філалогія і Я

Філалогія і Я

Філалогія і Я

Філалогія і Я

Філалогія і Я

Філалогія і Я

Філалогія і Я

Філалогія і Я

Філалогія і Я

Філалогія і Я

Філалогія і Я

Філалогія і Я

Філалогія і Я

Філалогія і Я

Філалогія і Я

Філалогія і Я

Філалогія і Я

Філалогія і Я

Філалогія і Я

Філалогія і Я

Філалогія і Я

Філалогія і Я

 

Адрас: вул. Маркса, 31,  г. Мінск, Беларусь, 220030. Тэлефон:  (+375-17) 332-35-82. E-mail:  smu-bgu(а)yandex.ru


Рейтинг сайтов Rating All.BY Каталог TUT.BY

© Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, .
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта гіперспасылка на сайт абавазковая!
Web-master: Кір Тананушка (tananushka(a)mail.ru)

Абноўлена 07.10.2015