Садоўская Анжаліка Леанідаўна. Совет молодых ученых филологического факультета Белорусского государственного университета

Садоўская Анжаліка Леанідаўна

 

Садоўская А.Л.Садоўская Анжаліка Леанідаўна – кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры сучаснай беларускай мовы.

Кантакты

Sadovskaja741(а)rambler.ru

Біяграфія

Нарадзілася 9 чэрвеня 1976 года ў вёсцы Рухлі Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. У 1998 годзе закончыла філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці «беларуская мова і літаратура» (дыплом з адзнакай), з 1998 па 1999 год прайшла навучанне ў магістратуры БДУ па той жа спецыяльнасці, абараніла магістэрскую работу па тэме «Парэміялогія і нацыянальная моўная карціна свету», прысуджана акадэмічная ступень магістра гуманітарных навук. З 1999 па 2002 год прайшла навучанне ў аспірантуры БДУ. У 2002 годзе – стыпендыят Урада Рэспублікі Беларусь. У тым жа 2002 годзе паспяхова абараніла кандыдацкую дысертацыю «Фразеалагізмы з кампанентам-арнітонімам у беларускай мове: этналінгвістычны аспект» па спецыяльнасці 10.02.01 – беларуская мова, прысуджана вучоная ступень кандыдата філалагічных навук. Са студзеня 2003 года і па сённяшні дзень працавала на пасадах выкладчыка, старшага выкладчыка, дацэнта кафедры сучаснай беларускай мовы філалагічнага факультэта БДУ.

Колькасць навукова-метадычных публікацый – 50. З iх 2 вучэбныя дапаможнiкі (у сааўтарстве), 2 вучэбныя праграмы для студэнтаў (у сааўтарстве), навуковыя артыкулы ў часопiсах, зборнiках навуковых прац, энцыклапедычным слоўнiку, публiкацыі ў зборніках матэрыялаў міжнародных канферэнцый.

На філалагічным факультэце БДУ А.Л. Садоўская чытае аўтарскі курс «Беларуская этналінгвістыка», кіруе спецыяльным семінарам «Нацыянальна-культурны кампанент беларускай фразеалогіі» (для студэнтаў-завочнікаў), кіруе гуртком «Роднае слова» (падрабязней), скіраваным на студэнтаў 1-2 курсаў філалагічнага факультэта, якiя маюць намер займацца навукова-даследчай працай у галiне мовазнаўства. Гурток мае на мэце, па-першае, паглыбiць лiнгвiстычныя веды студэнтаў пра сучасныя тэндэнцыi ў вывучэннi мовы, па-другое, удасканалiць або прывiць уменнi i навыкi вядзення навукова-даследчай работы i напiсання навуковых прац па актуальнай праблематыцы сучаснага мовазнаўства. У выніку працы гуртка «Роднае слова» за апошнія 5 гадоў А. Л. Садоўскай падрыхтаваны больш за сорак дакладчыкаў з ліку студэнтаў на студэнцкія і Міжнародныя навуковыя канферэнцыі. Многія з дакладаў па выніках традыцыйных студэнцкіх канферэнцый на філалагічным факультэце былі ўзнагароджаны грашовымі прэміямі і рэкамендаваны да друку. За гэты час апублікавана больш за 20 студэнцкіх навуковых работ, падрыхтаваных пад кіраўніцтвам А. Л. Садоўскай (некаторыя з іх – у сааўтарстве з навуковым кіраўніком). З плённую навукова-даследчую працу са студэнтамі А. Л. Садоўская была ўганаравана Падзякі дэкана філалагічнага факультэта як лепшы навуковы куратар філалагічнага факультэта БДУ 2008-2009 навучальнага года.

Сфера навуковых інтарэсаў

- этналінгвістыка;
- кагнітыўная лінгвістыка;
- лінгвакультуралогія;
- лінгвакраіназнаўства;
- этнафразеалогія і інш.

Асноўныя навуковыя публікацыі

1. Садоўская А.Л. Фразеалагізмы з кампанентам-арнітонімам у беларускай мове: этналінгвістычны аспект // Аўтарэф. дыс. ... канд. філал. навук: 10.02.01 / БДУ. Мн., 2002. – 21 с.
2. Садоўская А.Л., Рамза Т.Р. Вобраз савы ў беларускіх парэміялагічных адзінках // Веснiк Бел. дзярж. ун-та. Сер. 4, Фiлалогiя, журналiстыка, педагогiка. – 1999. – № 3. – С. 42 – 44.
3. Садоўская А.Л. Сiмволiка вераб’я ў беларускай фразеалогii i парэмiялогii // Веснiк Бел. дзярж. ун-та. Сер. 4, Фiлалогiя, журналiстыка, педагогiка. – 2001. – № 1. – С. 68 – 72.
4. Садоўская А.Л. Птушка ў фразеалогii i народнай культуры беларусаў // Роднае слова. – 2002. – № 12. – С. 70 – 73.
5. Садоўская А.Л. Чалавек у люстэрку фразеалогіі з кампанентам-арнітонімам // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы (да 80-годдзя БДУ): Зб. навук. прац / Бел. дзярж. ун-т.; Рэдкал.: А.Я. Мiхневiч (адк. рэд.) i iнш. – Вып. 1. – Мiнск, 2001. – С. 163 – 169.
6. Садоўская А.Л. Этналiнгвiстычны аспект у фразеалогii // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. Вып. 2. / Пад рэд. А.Я.Міхневіча. – Мн.: РІВШ, 2003. – 121-128.
7. Садоўская А.Л. Беларуская этналінгвістыка ў кантэксце славістыкі // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. Вып. 3 / Пад рэд. А.Я.Міхневіча. – Мн.: РІВШ, 2004. – С. 94 – 102.
8. Садоўская А.Л. Нацыянальна-культурная спецыфiка фразеалагiзмаў // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. Вып. 4 / Пад рэд. А.Я. Міхневіча. Мн.: РІВШ, 2004. – С. 90-103.
9. Садоўская А.Л. Беларуская фразеалогія як аб’ект лінгвакраіназнаўства // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. Вып.6 / Пад рэд. А.Я. Міхневіча. – Мн.,2007. – С.108-116.
10. Садоўская А.Л. Паняцце моўнай карціны свету ў сучаснай лінгвістыцы і яе роля ў плане вывучэння нацыянальна-культурнай спецыфікі моўных адзінак // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. Вып.6 / Пад рэд. А.Я. Міхневіча. – Мн.,2007. – С.171-179.
11. Садоўская А.Л. Нацыянальна-культурны кампанент беларускай фразеалогіі // Роднае слова. – 2008. – № 2. – С. 42 – 46.
12. Садоўская А.Л. Фразеалогiя ў кантэксце культуры: сучасныя падыходы да вывучэння (этналiнгвicтычны) // Роднае слова. – 2008. – № 4. – С. 35 – 39.
13. Садоўская А.Л.Этналінгвістыка як навука.Задачы і мэты, аб’ект і прадмет этналінгвістычнага даследавання // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. Вып.7 / Пад рэд. А.Я. Міхневіча. – Мн.,2008. – С.148-154.
14. Садоўская А.Л. Лiнгвакультурны падыход да аналiзу фразеалагiчных рэсурсаў мовы // Роднае слова. – 2008. – № 8.
15. Садоўская А.Л. Фразеалогія ў кантэксце культуры: практычныя заданні // Роднае слова. – 2008. – № 9.
16. Садоўская А.Л. Паняцце канатацыі ў сучаснай лiнгвiстыцы i яго роля ў плане вывучэння культурна-нацыянальнай спецыфікі фразеалагiзмаў // Роднае слова. – 2009. –№ 1. – С.45-49.
17. Садоўская А.Л. Кагнітыўная арыентацыя фразеалагічных даследаванняў // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. Вып.8 / Пад рэд. А.Я. Міхневіча. – Мн.,2009. – С. 141-145.

 

Адрас: вул. Маркса, 31,  г. Мінск, Беларусь, 220030. Тэлефон:  (+375-17) 332-35-82. E-mail:  smu-bgu(а)yandex.ru


Рейтинг сайтов Rating All.BY Каталог TUT.BY

© Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, .
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта гіперспасылка на сайт абавазковая!
Web-master: Кір Тананушка (tananushka(a)mail.ru)

Абноўлена 07.10.2015