Гурток "Роднае слова". Совет молодых ученых филологического факультета Белорусского государственного университета

Гурток «Роднае слова»

 

Кіраўнік - кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Дацэнт кафедры сучаснай беларускай мовы, член Савета маладых вучоных філалагічнага факультэта А.Л. Садоўская

Гурток «Роднае слова» - гэта прыдатная форма арганізацыі вучэбнай і навукова-даследчай работы студэнтаў 1-2 курсаў філалагічнага факультэта, якiя маюць намер займацца навукова-даследчай працай у галiне мовазнаўства. Курс мае на мэце, па-першае, паглыбiць лiнгвiстычныя веды студэнтаў пра сучасныя тэндэнцыi ў вывучэннi мовы, па-другое, удасканалiць або прывiць уменнi i навыкi вядзення навукова-даследчай работы i напiсання навуковых прац па актуальнай праблематыцы сучаснага мовазнаўства.

Прапанаваная студэнтам праграма гуртка скіравана на спалучэнне ўласна лінгвістычных метадаў у даследаванні моўных фактаў з метадамі і дасягненнямі сумежных з лінгвістыкай навук: этналiнгвiстыкi, лiнгвакультуралогii, лiнгвакраiназнаўства, арэальнай i кагнiтыўнай лiнгвiстыкi, этнаграфii, мiфалогii, фальклору i iнш. Такі падыход да аналізу моўных фактаў падаецца нам актуальным, паколькі праблемы ўзаемасувязі мовы і культуры, лінгвістыкі і культуралогіі несумненна застаюцца актуальнымі для гуманітарных дысцыплін. Адной з такіх праблем і адначасова задач беларускай філалогіі i з’яўляецца даследаванне моўных адзінак рознага ўзроўню ў кантэксце традыцыйнай духоўнай культуры беларусаў і выяўленне этнакультурнага кампанента ў іх структуры, паколькі моўны матэрыял валодае багатым культуразнаўчым патэнцыялам і з’яўляецца унікальнай крыніцай ведаў пра духоўную культуру народа.

Аналіз устойлівых моўных адзінак у межах сфармуляваных для студэнцкіх навукова-даследчых прац тэм прапануецца праводзіць на шырокім фальклорным, этнаграфічным і культурным фоне, з улікам сістэмы эталонаў і стэрэатыпаў культурна-нацыянальнай самасвядомасці беларускай лінгвакультурнай супольнасці і яе каштоўнасных арыенціраў, у сувязі з народнымі абрадамі, звычаямі, павер’ямі і традыцыйнымі ўяўленнямі пра з’явы навакольнага свету, што цалкам адпавядае сучаснай - антрапалагічнай - парадыгме даследавання мовы ў яе непарыўнай сувязі з чалавекам і культурай народа.

Такім чынам, праца ў гуртку «Роднае слова» скіравана не толькі на тое, каб задаволіць запатрабаванні студэнтаў у лінгвістычных ведах і забяспечыць засваенне імі пэўных моўных законаў, сфарміраваць у іх высокую моўную культуру, павагу і цікавасць да роднага слова, духоўнай спадчыны сваіх продкаў, традыцый айчыннага мовазнаўства, але і атрымаць рэальны вопыт вядзення навукова-даследчай работы, перадусім праз выкананне ўласных навукова-даследчых работ і іх апрабацыю праз выступленні на навуковых канферэнцыях і публікацыю ў навукова-метадычных выданнях.

Так, напрыклад, у выніку працы гуртка «Роднае слова» за апошнія 5 гадоў А.Л. Садоўскай падрыхтаваны больш за сорак дакладчыкаў з ліку студэнтаў на студэнцкія і Міжнародныя навуковыя канферэнцыі. Многія з дакладаў па выніках традыцыйных студэнцкіх канферэнцый на філалагічным факультэце былі ўзнагароджаны грашовымі прэміямі і рэкамендаваны да друку. За гэты час апублікавана больш за 20 студэнцкіх навуковых работ, падрыхтаваных пад кіраўніцтвам А.Л. Садоўскай (некаторыя з іх - у сааўтарстве з навуковым кіраўніком). За плённую навукова-даследчую працу са студэнтамі А.Л. Садоўская была ўганаравана Падзякі дэкана філалагічнага факультэта як лепшы навуковы куратар філалагічнага факультэта БДУ 2008-2009 навучальнага года.

Шаноўныя студэнты, дарагія першакурснікі!

Калі вы не абыякавыя да роднага слова і духоўнай спадчыны беларусаў, калі вы верыце ў сябе і хочаце паспрабаваць свае сілы ў навуцы, развіць свае здольнасці і раскрыць свой творчы патэнцыял праз удзел у канферэцыях і іншых цікавых мерапрыемствах, далучайцеся!

Усю інфармацыю пра заняткі гуртка «Роднае слова» можна атрымаць на кафедры сучаснай беларускай мовы нашага факультэта, аўд. 49

Филологический факультет Белгосуниверситета

 

Адрас: вул. Маркса, 31,  г. Мінск, Беларусь, 220030. Тэлефон:  (+375-17) 332-35-82. E-mail:  smu-bgu(а)yandex.ru


Рейтинг сайтов Rating All.BY Каталог TUT.BY

© Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, .
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта гіперспасылка на сайт абавазковая!
Web-master: Кір Тананушка (tananushka(a)mail.ru)

Абноўлена 07.10.2015